У Пінскім раёне ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ

Трагедыя здарылася сёння раніцай на 99 км аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы — Пінск — Столін», паблізу в. Стытычава.

28.03.2024 / 11:16

Ілюстрацыйнае фота

40-гадовы кіроўца MAЗа наехаў на 35-гадовага супрацоўніка ДАІ Пінскага раёна, які нёс службу на дадзеным участку.

Міліцыянт загінуў.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, паведамляе МУС.

Nashaniva.com