Пуцін пра вайну ва Украіне: Расія абараняе людзей на сваіх тэрыторыях
На думку прэзідэнта Расіі, калі б пасля развалу СССР выбудоўвалася сістэма бяспекі ў Еўропе, цяперашняя сітуацыя не склалася б.
28.03.2024 / 08:12
Фота: Ng Han Guan / AP
Расійскі бок у ходзе вайны на тэрыторыі Украіны абараняе людзей на сваіх гістарычных тэрыторыях, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін у гутарцы з ваеннымі лётчыкамі падчас рабочай паездкі ў Таржок, піша «Спутнік».;
«Што мы цяпер робім у ходзе «спецыяльнай ваеннай аперацыі» (так Расія называе поўнамаштабнае ўварванне — НН): мы абараняем нашых людзей, якія пражываюць на нашых гістарычных тэрыторыях», — адзначыў Пуцін.
Паводле яго слоў, калі б пасля развалу СССР па прапанове Расіі выстройваліся зусім новыя адносіны ў сферы бяспекі ў Еўропе, то нічога падобнага, таму што адбываецца сёння, не было.