У Польшчы наведнік стрыптыз-клуба спрабаваў зарэзаць танцоўшчыцу з Беларусі
А потым скончыць жыццё самагубствам тым жа нажом. Здарэнне адбылося ў Катавіцах.
27.03.2024 / 14:48
Ілюстрацыйнае фота: fishki.net
27-гадовы хлопец зняў адзін з пакояў у клубе і папрасіў 26-гадовую дзяўчыну зайсці туды. Падчас сустрэчы ён прызнаўся ў каханні і прапанаваў жыць разам. Калі ён даведаўся, што беларуска не адказвае яму ўзаемнасцю і не хоча жыць з ім, ён раз'юўшыўся, піша Wyborcza.
Хлопец выцягнуў нож і нанёс танцорцы тры ўдары. Спалоханая дзяўчына выбегла з пакоя. Яна крычала, сцякаючы крывёю. На месца была выкліканая хуткая дапамога. А потым высветлілася, што ў пакоі, з якога выбегла дзяўчына, ляжыць скрываўлены 27-гадовы мужчына.
Высветлілася, што хлопец спрабаваў забіць сябе тым жа нажом, парэзаўшы сабе жывот.
Хлопца даставілі ў бальніцу. Ён перажыў аперацыю, а затым на бальнічным ложку пачуў ад пракурора, што яго падазраюць у замаху на забойства. Таксама ў бальнічнай палаце адбылося пасяджэнне суда, падчас якога суддзя прыняў рашэнне аб узяцці яго пад варту на тры месяцы.
За замах на забойства яму пагражае пажыццёвае зняволенне.
У бальніцу таксама трапіла параненая дзяўчына, але яе траўмы аказаліся павярхоўнымі. Праз 12 гадзін яна а выпісалася дадому.