У Слоніме мужчына шпурнуў пратухлую курыцу з балкона і пашкодзіў чужы аўтамабіль

16 сакавіка 40-гадовы мужчына выпісаўся з бальніцы. Прыйшоў дадому і адчуў рэзкі непрыемны пах.

27.03.2024 / 14:19

Фота: 102.Нёман

Выйшаўшы на балкон, грамадзянін убачыў пратухлую тушку курыцы, якую ён пакінуў размарожвацца перад тым, як легчы ў бальніцы, паведамляе абласная міліцыя.

На эмоцыях мужчына выкінуў сапсаваны прадукт з балкона. Па іроніі лёсу тушка прызямлілася на лабавое шкло аўтамабіля і разбіла яго.

У хуткім часе пашкоджаную машыну заўважыў уладальнік. І паведаміў аб гэтым у Слонімскі РАУС.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Чытайце таксама:

У Жодзіне затрымалі школьніка, які спыніў таварны цягнік

Сурʼёзная аварыя пад Мінскам. Утварыўся 5-кіламетровы затор

Nashaniva.com