«Белавія» абвясціла пра зніжкі да канца сакавіка на палёты ў шэсць краін

У «Белавія» да 31 сакавіка дзейнічаюць спецыяльныя цэны на квіткі ў Астану, Дэлі, Кутаісі, Ерэван, Шарджу і Маскву.

27.03.2024 / 11:36

Можна набываць квіткі па тарыфе «прома» з Мінска ў Астану, Дэлі, Ерэван, Кутаісі, Шарджу, Маскву (таксама з Гомеля і Брэста), паведамляецца на сайце кампаніі.

Перыяд падарожжаў — па 30 красавіка. Квіткі «прома» можна купіць на рэйсы і туды, і назад.

Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння для тарыфаў па маршруце туды-назад — адзін месяц.

Акцыйны білет можна купіць на афіцыйным сайце belavia.by і ў агентаў авіякампаніі.

Таксама паведамляецца, што дазволена камбінацыя тарыфнага брэнда «прома» з іншымі даступнымі брэндамі. Пры гэтым у выпадку камбінацыі да ўсяго авіябілета прымяняюцца правілы абмену/вяртання тарыфнага брэнда «прома».

Nashaniva.com