Грузія выйшла на чэмпіянат Еўропы па футболе. І гэта мегасенсацыя

У серыі пенальці грузіны ў Тбілісі выйгралі ў Грэцыі — 4:2

26.03.2024 / 22:52

У паўфінальным матчы Грузія ў чацвер выйграла ў Люксембурга — 2:0. А Грэцыя ў Афінах разграміла Казахстан — 5:0

А сёння Грузія і Грэцыя гулялі міні-фінал у Тбілісі. Асноўны і дадатовы час скончыліся 0:0, а ў серыі пенальці Грузія без Хвічы Кварацхеліі выйграла 4:2

Упершыню ў гісторыі Грузія прабілася на топ-турнір.

Nashaniva.com