Па даносе Прыдыбайлы затрымалі 54-гадовую мінскую тыктокерку-таролага. «Абразіла памерлых у Крокусе»

Цяпер Жанне Лаўровай пагражаюць сямю гадамі турмы.

25.03.2024 / 15:52

Жанне Лаўровай 54 гады. Яна родам з Мінску. Вядома, што ў жанчыны ёсць дачка і сын.

Лаўрова вядзе блог у тыктоку і інстаграме, дзе распавядае пра сваё жыццё, кухарыць і робіць распакоўкі. На тыкток жанчыны былі падпісаныя больш за 300 тысячаў чалавек. Яшчэ адна сфера жанчыны — таралогія, яна мела асобны тыкток-канал па гэтым накірунку.

У адным з апошніх стрымаў яна сказала, што «яе сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумеранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей». Гэтыя словы выдраў з кантэксту (з некалькіх хвілінаў роліку пакінуўшы 10 секунд) прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён апублікаваў у сваіх сацсетках допіс, дзе заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну.

Скрыншот з канала Прыдыбайлы

Сёння ГУБАЗіК напісаў, што яна затрыманая. Усе тыкток-каналы жанчыны ўжо выдаленыя. Таксама сілавікі адкапалі з інстаграма жанчыны фота, дзе яна паказвае сімвал V з подпісам «Жыве Беларусь» у 2020-м.

Лаўровай пагражаюць крымінальнай справай за «прапаганду тэрарызма» і сямю гадамі турмы.

Чытайце таксама:

Героем «Крокуса» стаў 15-гадовы гардэробшчык Іслам. Ён выратаваў 100 чалавек

Адзін з затрыманых за тэракт быў у «Крокусе» яшчэ 7 сакавіка

Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў

Nashaniva.com