Фільм жахаў «Позні вечар з д'яблам» зарабіў $ 666 666 за дзень пракату

Па выніках першага ўікэнда хорар «Позні вечар з д'яблам» стартаваў у ЗША з $ 2,8 млн. Карціна з Давідам Дастмалчанам стала самым касавым дэбютам у гісторыі кінакампаніі IFC Films — раней лідарства утрымліваў трылер «Назіральнік».

25.03.2024 / 09:12

Цікава, што за нядзельны пракат стужка зарабіла роўна $ 666 666 — знамянальную для такой тэматыкі суму, піша Championat.com.

Мяркуючы па ўсім, гэта сапраўды ўдалае супадзенне, а не маркетынгавы ход з боку пракатчыка, адзначаюць у выданні Variety.

Сітуацыя ўжо прыцягнула ўвагу замежных СМІ і звычайных гледачоў. Аналітыкі тым часам звяртаюць увагу на выдатныя для незалежнай карціны зборы.

На іх думку, у Галівудзе ўсё яшчэ ёсць месца для інтэлектуальных аўтарскіх фільмаў самых розных жанраў.

Чытайце таксама:

Назвалі самых высокааплатных акцёраў у 2023 годзе

Месі стаў адной з зорак на ўручэнні прэміі «Оскар». Бо зняўся ў адным з фільмаў трыумфатараў

«Апенгеймер» — найлепшы фільм, Кіліян Мёрфі — найлепшы акцёр, Эма Стоўн — найлепшая актрыса 

Nashaniva.com