Мінскі метрапалітэн распавёў колькі чалавек у ім можа схавацца

Лічаныя працэнты ад насельніцтва сталіцы.

24.03.2024 / 22:55

Станцыя мінскага метрапалітэна. Фота: Беларусь 1

Многае, што знаходзіцца ніжэй за ўзровень зямлі і надзейна абаронена зверху, напрыклад, падвалы, паркінгі, падземныя паверхі, падпадае пад вызначэнне хованкі пры надзвычайна сітуацыі. Але найвялікшым часовае сховішча ў Беларусі з'яўляецца сістэма мінскага метрапалітэна.

«Пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі мы хаваем пасажыраў, якія знаходзяцца на станцыі, а таксама людзей, якія жывуць у межах 500 м ад гэтай станцыі або працуюць. Вядома, калі адбываецца нейкая сітуацыя, тут ніхто не будзе асабліва разбірацца, але, тым не менш, людзі мусяць ведаць, што ў межах 500 метраў ёсць такая станцыя, на ёй можна схавацца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі», — патлумачыць афіцыйны прадстаўнік метрапалітэна Андрэй Дроб тэлеканалу Беларусь 1.

У падземцы могуць схавацца звыш 100 тыс.чалавек (некалькі працэнтраў ад насельніцтва сталіцы), а з адкрыццём новых станцый умяшчальнасць значна павялічыцца.

Саставы таксама падвойнага прызначэння. У асаблівых выпадках вагоны ператвараюцца ў шпіталь, а на станцыі абавязкова з'явяцца медыкі.

Метро гэта толькі часовы прытулак, але і яно можа забяспечыць гараджан самым неабходным.

Гермазасаўкі здольныя абараніць станцыю ад знешняга ўздзеяння — ўдарнай хвалі, радыяцыі, хімічнай атакі. 

А вось запамнаць, дзе знаходзяцца іншыя хованкі, на думку намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Аляксандра Худалеева, беларусам ведаць не варта. 

«Цяпер гэтая інфармацыя недаступная, да таго ж аб'екты зачыненыя, але правераныя на прыдатнасць. У выпадку надзвычайнага здарэння карты хованак з'явяцца адразу. З прычыны пэўнай сакрэтнасці здымкі на такіх аб'ектах непажаданыя.»

Ахоўныя збудаванні з ложкамі, сістэмамі вентыляцыі і фільтрацыі паветра, якія дапамогуць перажыць любую тэхнагенную катастрофу і надзвычайную сітуацыю, у тым ліку і радыёактыўнае забруджванне, ёсць на ўсіх буйных прадпрыемствах. 

Сюды ж загадзя завозяць генератары, ваду, ежу, пасцельныя прыналежнасці і медыкаменты. 

У малых гарадах і тым больш у вёсках такіх хованак няма. У выпадку асаблівага становішча ў рэгіёне ўводзіцца план адсялення або эвакуацыі. У месцы часовага пражывання перасяленцаў ператвораць школы, страдыёны і лагеры. 

Nashaniva.com