У Гродне затрымалі мужчыну за каментары пра сілавікоў

Спатрэбіўся спецназ.

24.03.2024 / 18:29

Затрыманне мужчыны. Скрыншот з відэа

Відэа затрымання з'явілася ў канале гродзенскіх сілавікоў. Да затрымання быў прыцягнуты атрад спецыяльнага прызначэння «Тайфун».

Мужчыну прымусілі сказаць на відэа, што ён «пісаў каментары ў тэлеграм-каналах, непрыемна [Рэд.: у арыгінале «нелицеприятно» — відаць, сілавікі не ведалі, што гэтае слова азначае літаральна «справядліва, аб'ектыўна»] выказваўся пра кіраўніка дзяржавы, міністраў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

Асобна затрыманаму сказалі адзначыць, што ён «выказваўся наконт дзяцей супрацоўнікаў унутраных спраў» і бярэ абавязак «надалей такі х**ёй не займацца».

Паводле інфармацыі сілавікоў, мужчына перадаў нейкім тэлеграм-каналам звесткі пра тры сям'і міліцыянтаў.

Паводле звеастак «Медыязоны», у «ВКонтакте» мужчына падпісаны як Уладзімір Ніканаў.

Nashaniva.com