Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў

Выданне РБК у сваім матэрыяле пра тэракт у «Крокусе» ўзяла каментар у неназванай крыніцы наконт таго, чаму тэрарыстаў не маглі затрымаць столькі гадзін, хаця яны ехалі па федэральнай трасе, не мяняючы ні машыну (вельмі заўважную), ні нумароў.

24.03.2024 / 12:48

Аўтамабіль «Рэно» з чорным дахам, на якім перасоўваліся падазраваныя ў тэракце ў Падмаскоўі

«Яны загадзя вывучылі схему перамяшчэння і прадумалі шляхі адыходу», — кажа крыніца РБК.

З яе слоў, тэрарысты пакінулі будынак «Крокуса», змяшаўшыся з натоўпам наведвальнікаў, якія выбягаюць з канцэртнай залы. З месца злачынства яны з'ехалі на тым жа аўтамабілі, на якім і прыехалі.

Па словах крыніцы, яны паехалі да трасы М3 і па ёй накіраваліся ў бок Бранскай вобласці.

Суразмоўца дадаў, што ўвесь гэты час іх адсочвалі спецслужбы — важна было зразумець маршрут руху тэрарыстаў і выявіць арганізатараў тэракту.

Нагадаем, па версіі Уладзіміра Пуціна, выканаўцаў тэракту чакала «акно» на ўкраінскай мяжы. Хто адкрыў гэта «акно» з расійскага боку, не паведамлялася.

Чытайце таксама:

Пасля тэракту ў Падмаскоўі ў гандлёвых цэнтрах Мінска паставілі аўтаматчыкаў

Зʼявілася відэа, знятае самімі тэрарыстамі ў «Крокусе»

Зяленскі назваў Пуціна нікчэмнасцю, каментуючы тэракт у «Крокусе»

На будынку Нацыянальнай бібліятэкі з'явіўся расійскі сцяг

Nashaniva.com