Зʼявіліся падрабязнасці ДТЗ на Нямізе. Пацярпелі 4 чалавекі

Паводле папярэдняй інфармацыі, 23 сакавіка каля 22 гадзін 39-гадовы кіроўца аўтамабіля Audi на скрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі Вал пры павароце налева не саступіў дарогу сустрэчнаму аўтамабілю Chevrolet. Ад удару аўтамабіль Audi выкінула на тратуар.

24.03.2024 / 08:12

У выніку ДТЗ кіроўцы і два пасажыры, у тым ліку 5-гадовая дзяўчынка, атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу.

Як паведамляе ДАІ, дзіця перавозілі без дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання, прышпіліўшы рамянём бяспекі.

Nashaniva.com