«Мінімум пяць чалавек, барадатыя». Што вядома пра тэрарыстаў, якія ўчынілі страляніну ў маскоўскім «Крокусе»

У расійскіх СМІ і тэлеграм-каналах з'яўляюцца сведчанні відавочцаў, што з сябе ўяўлялі тэрарысты, якія ўчынілі страляніну ў гандлёвым цэнтры «Крокус Сіці Хол» у Маскве.

22.03.2024 / 21:39

«Паводле папярэдніх звестак, група невядомых ад двух да пяці чалавек у тактычным абмундзіраванні, узброеная аўтаматычнай зброяй адкрыла стральбу па ахоўніках на ўваходзе ў канцэртную залу. Затым яны пачалі страляць па гледачах у фае», — сказалі агенцтву «Інтэрфакс» у аператыўных службах.

«Мінімум пяць чалавек, барадатыя. Дзейнічаюць як падрыхтаваныя і навучаныя баевікі. У момант праходу да будынка забілі ахоўнікаў і людзей, якія стаялі каля дзвярэй. Затым заблакавалі галоўны ўваход.

Тэрарысты ўзброеныя аўтаматамі АКМ. Некаторыя нясуць на сабе разгрузкі з рознымі боепрыпасамі. Як мінімум двое з нападнікаў маюць пры сабе заплечнікі, магчыма, з запальнай сумессю», — апісаў нападнікаў адзін з відавочцаў.

Чатыром з нападнікаў нібыта ўдалося ўцячы з месца тэракта, паведамляюць крыніцы Baza.

Чытайце таксама:

Тэракт на канцэрце ў Маскве — загінулі мінімум 40 чалавек

Амерыканская і брытанская амбасады ў Маскве папярэдзілі грамадзян пра магчымыя тэракты

Nashaniva.com