Мінчуку далі 15 сутак з-за пяці паветраных шарыкаў, выпушчаных з акна

Прычым выпусціў іх а 5:30 раніцы.

21.03.2024 / 15:57

Ілюстрацыйнае фота

Менчука арыштавалі на 15 дзён за выпушчаныя з акна пяць бела-чырвоных паветраных шарыкаў, якія зачапіліся за электрадраты. Суд палічыў гэта парушэннем парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП), піша «Медыязона».

На судзе мянчук распавёў, што бел-чырвона-белыя шары яму падарылі на дзень нараджэння. А 5.30 раніцы ён вырашыў іх выпусціць з акна, але шары выпадкова зачапіліся за лініі электраперадачф.

Тры паветраныя шары чырвонага колеру і 2 белыя на ЛЭП выявілі сілавікі, сфатаграфавалі іх і затрымалі мінчука.

Nashaniva.com