Новыя падрабязнасці забойства 27-гадовай украінскай бежанкі ў Германіі: стаў вядомы лёс яе маці

Два тыдні таму каля горада Хокенхайм на поўдні Германіі проста на беразе Рэйна знайшлі цела забітай 27-гадовай Маргарыты Разаз з Харкава. Яна жыла ў цэнтры для бежанцаў разам з маці і нованароджанай дачкой. Дзяўчынку Мію неўзабаве знайшлі, а яе бабулю, 51-гадовую Марыну Сцяцэнка, аб'явілі зніклай без вестак. Цяпер яе лёс высветліўся, піша Bild.

20.03.2024 / 17:01

Цела Марыны Сцяцэнка знайшлі ў возеры каля вёскі Бад-Мінгольсгайм. Як паведаміла паліцыя, яе таксама забілі.

Падазраванымі па справе праходзяць 43-гадовая расіянка і 44-гадовы немец. Па версіі следства, яны забілі маці і бабулю дзяўчынкі, каб забраць дзіця сабе. Злачынцы завабілі бежанцаў, паабяцаўшы ім дапамагчы аформіць дакументы ў Германіі.

Чытайце таксама:

Забойства 27-гадовай украінскай бежанкі ў Германіі: жудасны працяг гісторыі

У Нямеччыне забілі 27-гадовую бежанку з Украіны, яе маці і нованароджаную дачку шукаюць

У Германіі памёр і другі ўкраінскі баскетбаліст, паранены нямецкім школьнікам

Nashaniva.com