Да блакавання расійскай плацежнай сістэмы «Мир» далучыцца Арменія

Карты расійскай плацежнай сістэмы «Мир» перастануць працаваць у банкаматах і POS-тэрміналах большасці банкаў Арменіі. Адбудзецца гэта з 30 сакавіка 2024 года. Выключэнне складзе інфраструктура банка «ВТБ Арменія», «дачка» расейскага ВТБ, піша РБК.

19.03.2024 / 17:16

У лютым 2024 года ЗША ўвялі блакавальныя санкцыі супраць аператара «Мир». Гаворка ідзе пра расійскую кампанію «Нацыянальная сістэма плацежных картаў».

Карты «Мир» працуюць і ў Беларусі. У жніўні мінулага года, напрыклад, пачаў функцыянаваць сэрвіс бескантактнай аплаты MirPay.

Чытайце таксама:

З 1 сакавіка сілавікі могуць блакаваць грашовыя пераводы і займеюць пастаянны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў

МТБанк мяняе валюту разлікаў па картах Mastercard

Лічбавы рубель плануюць запусціць у 2026 годзе

Nashaniva.com