Полк Каліноўскага наладзіў уласную вытворчасць мінамётаў

Серыя выпрабаванняў першага мінамёта паспяхова была праведзена яшчэ ў 2023 годзе. Але толькі цяпер байцы раскрылі некаторыя дэталі вытворчасці. 

18.03.2024 / 22:34

Фота: bel.army

У штодзённай працы мінамёты выкарыстоўваюць усе падраздзяленні Палка. Аднак, як і любая зброя, мінамёты маюць свой тэрмін дзеяння.

«Праз высокую інтэнсіўнасць баявых дзеянняў мы можам казаць пра тое, што існуе пэўны дэфіцыт мінамётаў. Знос ствалоў — галоўная праблема», — кажуць ваяры.

Распрацоўка вайскоўцаў Палка павінна часткова вырашыць гэтую праблему: закрыць уласныя патрэбы і менш залежаць ад паставак зброі.

«Наколькі мне вядома, такога ніхто не робіць. Была ўзятая наступная тэхналогія: ствол зрабілі «з нуля» са спецыяльнага сплаву для вайсковай тэхнікі; за аснову быў узяты чарцёж чэшскага мінамёта; апорная пліта і іншыя дэталі былі ўзятыя з савецкага мінамёта. Такі падыход дазваляе за невялікі час і сродкі вырабляць новыя мінамёты з далёкасцю да 7 кіламетраў», — пракаментаваў тэхналогію мінамётчык з пазыўным Золтан.

Чытайце таксама:

Блогер Ян Рудзік уступіў у Полк Каліноўскага

На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч

Каму з палітыкаў найбольш давяраюць каліноўцы? Зянону Пазняку

Камандзір Палка Каліноўскага расказаў, колькі ў ім цяпер людзей

Nashaniva.com