У Малдове рыхтуюць рэферэндум па еўраінтэграцыі

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду паведаміла пра планы правесці ў кастрычніку рэферэндум адносна замацавання ў Канстытуцыі імкнення краіны да інтэграцыі ў Еўрасаюз.

18.03.2024 / 16:58

«Рэферэндум па пытанні далучэння Малдовы да ЕС гэтай восенню вызначыць нашу сучаснасць і будучыню на дзесяцігоддзі «, — сказала Санду ў панядзелак на прэс-канферэнцыі.

Яна заклікала парламент пачаць падрыхтоўку да рэферэндуму і правесці неабходныя працэдуры. З ініцыятывай абвяшчэння плебісцыту павінны выступіць не менш за траціну дэпутатаў шляхам падачы запыту ў Канстытуцыйны суд.

Чытайце таксама:

Кіраўнік разведкі Малдовы заявіў пра планы Расіі перашкодзіць яе ўступленню ў ЕС

Беспілотнік знішчыў расійскі вайсковы верталёт у Прыднястроўі 

Віцэ-прэм'ер Малдовы пра зварот Пуціна: Рызыкі, што ён абвесціць пра анексію Прыднястроўя або прызнае незалежнасць, няма

Ці можа Расія анексаваць Прыднястроўе?

Nashaniva.com