Сіноптыкі паабяцалі пацяпленне ў другой палове тыдня

Але ў аўторак і сераду чакаецца мокры снег.

18.03.2024 / 13:22

Фота: БелТА

На гэтым тыдні без ападкаў не абыдзецца. Толькі ў чацвер, 21 сакавіка, надвор'е возьме перадышку распавялі ў Белгідрамеце.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі — ападкі (дождж, магчымы мокры снег). На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы ад мінус 2°С да плюс +4°С, удзень — +4..+9°С.

У сераду, 20 сакавіка, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах галалёдзіца. Уначыад мінус 3°С да +3°С, удзень — +4°С…+10°С.

У чацвер без ападкаў. Уначы складзе ад -3°С да плюс +3°С, удзень — +6..+12°С.

У пятніцу, 22 сакавіка, месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы ад нуля да +5°С, пры праясненнях — да мінус 3°С. Днём будзе +6…+13°С.

У суботу і нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы +1..+8°С, удзень — +6..+13°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні

yr.no

Nashaniva.com