Памерла Алена Фаміна

15 сакавіка пасля працяглай хваробы на 63-м годзе жыцця ў Віцебску памерла актывістка Алена Фаміна, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

15.03.2024 / 15:57

Алена Фаміна вяла актыўнае грамадзянскае і палітычнае жыццё. Уваходзіла ў многія мясцовыя ініцыятывы, неаднаразова балатавалася ў дэпутаты на выбарах у саветы розных узроўняў, а на прэзідэнцкіх выбарах уваходзіла ў ініцыятыўныя групы дэмакратычных кандыдатаў.

Шмат гадоў Алена вяла барацьбу з анкалагічным захворваннем, нягледзячы на гэта, ва ўзросце 53-х гадоў змагла атрымаць другую вышэйшую адукацыю, стаўшы спецыялістам па турызме.

Чытайце таксама:

Памерла Анжаліка Калатазішвілі. Актывістка са Слаўгарада змагалася за сваё жыццё пасля памылковай аперацыі

Памерла магілёўская каталічка Ірына Шлякава, народжаная ў сталінскай ссылцы 

Памёр Веніямін Захараў, зорка беларускага балета

Nashaniva.com