Каардынацыйная рада вырашыла выбраць новага кіраўніка

Каардынацыйная рада прыняла рашэнне пераабраць свайго спікера, каб новы лідар займаў пасаду да выбараў, прызначаных на 25 траўня. Для гэтага сярод яе членаў арганізуюць галасаванне.

14.03.2024 / 20:07

Андрэй Ягораў

Фракцыі Каардынацыйнай рады вылучылі тры кандыдатуры: акрамя цяперашняга лідара Андрэя Ягорава, гэта Аляксандр Паршанкоў і Вольга Павук.

«У сувязі з тым, што галасаванне за віцэ-спікера асобна не прадугледжана, і ім становіцца другі па колькасці галасоў кандыдат на пасаду спікера, гэта галасаванне будзе таксама за абранне новага віцэ-спікера», — гаворыцца ў прэс-рэлізе КР.

Гэта азначае, што Андрэй Ягораў на чале структуры можа і застацца надалей, а вось цяперашні віцэ-спікер, блогер Ян Рудзік, не вылучаны кандыдатам у спікеры, дакладна сваю пасаду страціць.

Напярэдадні Каардынацыйная рада ўзгадніла дакумент, які рэгулюе выбарчы працэс, і накіравала яго на зацвярджэнне Святлане Ціханоўскай. 

Чытайце таксама:

Новыя разборкі: Балкунец і кампанія выйшлі з аргкамітэта па выбарах у Каардынацыйную раду, бо іх прапановы не пачулі

Рудзік удакладніў пазіцыю: беларуска не інкубатар, унёсак у супольную справу можа быць розным

Блогер Рудзік пажадаў на 8 Сакавіка жанчынам нараджаць болей і патлумачыў чаму

«Навошта выбары ў Каардынацыйную раду? Які можа быць протапарламент у протадзяржаве?» — Шрайбман

Nashaniva.com