Дырэктарку «Белсата» звольнілі пасля 17 гадоў працы

Пра сваё звальненне датуль нязменная дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўска паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

12.03.2024 / 17:15

Агнешка Рамашэўская-Гузы, фота Белсат

Паводле ўжо былой дырэктаркі, яе звольнілі пасля 17 гадоў працы на «Белсаце» і 32 гадоў працы на Польскім тэлебачанні. Пры гэтым ёй нібыта спярша прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і «з залатым парашутам», то-бок на вельмі добрых умовах, але жанчына на гэта не пагадзілася.

Што да будучыні «Белсата», то ягоны бюджэт, па словах Агнешкі Рамашэўскай, будзе па рашэнні МЗС зменшаны на 47%, а расейскамоўныя праграмы з канала будуць перададзеныя каналу TVP World. Былая дырэктарка «Белсата» лічыць гэта памылкай, бо справа прасоўвання праўдзівай інфармацыі на ўсход ад гэтага, на яе думку, страціць. 

Чытайце таксама:

Дырэктарка «Белсата» патлумачыла, што азначае скарачэнне фінансавання тэлеканала 

Дырэктарка «Белсата»: Бюджэт тэлеканала скарачаецца амаль удвая

За кратамі знаходзіцца 17 супрацоўнікаў Белсата — дырэктарка тэлеканала

У кіраўніцы «Белсата» і яе намеснікаў узніклі праблемы

Nashaniva.com