Паведамляюць пра масавыя хапуны ў Брэсце і Маларыце

Паводле крыніц тэлеканала «Белсат», 7 сакавіка сілавікі ўчынілі масавыя затрыманні ў Брэсце і Маларыце. Вядома пра затрыманне як мінімум 40 чалавек, шмат хто з іх атрымаў 15 сутак арышту. 

09.03.2024 / 16:50

Крыніцы «Белсата» паведамляюць, што брэсцкі ізалятар часовага ўтрымання перапоўнены. Шмат людзей аказаліся ў ізалятары за падпіску на так званыя экстрэмісцкія СМІ і за каментары.

Акрамя ў ІЧУ шмат тых, хто вярнуўся з-за мяжы, а таксама кіроўцаў-дальнабойнікаў. У чым абвінавачваюць апошніх — невядома.

Сярод затрыманых можа быць юрыст Уладзімір Малей, з якім знікла сувязь.

Праваабаронцы пра масавыя затрыманні 7 сакавіка пакуль нічога не паведамлялі.

Чытайце таксама:

За падпіску ў ютубе на «Вольны хор» навапалачаніна кінулі на 15 сутак

Праваабаронцы назвалі імёны чатырох архітэктараў, якіх затрымалі па крымінальным артыкуле

Палітвязню Алегу Рубцу прызначылі яшчэ паўтара года зняволення

Nashaniva.com