Балерыну Ілзэ Ліепа пазбавілі грамадзянства Літвы

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пазбавіў прадстаўленага ў парадку выключэння літоўскага грамадзянства балерыну Ілзэ Ліепу, перадае LRT.

07.03.2024 / 16:17

Ліепа звярнулася па грамадзянства Літвы (у яе таксама ёсць расейскае) у 2000 годзе. Тады яна выступала з літоўскім артыстам Пятрасам Скірмантасам. Яе хадайніцтва задаволілі і ўручылі пашпарт.

Ініцыятыва пазбавіць балерыну грамадзянства ўзнікла пасля таго, як Ліепа, якая мае літоўскае і расійскае грамадзянства, у інтэрв'ю расійскім СМІ асудзіла паводзіны краін Балтыі і выказала падтрымку вайне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ва Украіне.

Nashaniva.com