Расія абвінаваціла Казахстан у пастаўках камплектуючых для ўкраінскіх ВПС

«Укрспецэкспарт» вядзе перамовы з Казахстанам аб закупах прадукцыі расійскага ВПК для патрэб УСУ, паведаміла расійскае агенцтва РИА Новости са спасылкай на крыніцу.

07.03.2024 / 15:17

Паводле гэтай інфармацыі, Кіеву праз зарэгістраваныя ў Астане кампаніі могуць перадаць камплектуючыя да сістэм для самалётаў Су-24, МіГ-29, якія вырабляюцца РФ.

«Магчыма, у Казахстана ёсць схаваныя карты ў гульні ў палітыку шматвектарнасці», — дадаюць расійскія прапагандысты.

Nashaniva.com