Сонечна, без ападкаў, але халаднавата, асабліва ноччу. Надвор'е на працяглыя выходныя

Прагноз надвор'я на 8—10 сакавіка

07.03.2024 / 12:54

8 сакавіка днём пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні ноччу слабы, днём умераны. Ноччу -2…-7°С, максімальная днём складзе ад 0°С па поўначы да +8°С па поўдні краіны. 

У суботу, 9 сакавіка, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд. Ноччу -1…-7°С, максімальная днём будзе ад -1°С па паўночным усходзе да +8°С па паўднёвым захадзе краіны.

10 сакавіка пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Ноччу -2..-8°С, максімальная днём 0..+6°С; па паўднёвым захадзе ноччу 0..-1°С, днём +7..+8°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя восем дзён

yr.no

Nashaniva.com