«Адкрыў агонь па супрацоўніках спецслужбаў». ФСБ агучыла сваю версію забойства Мікалая Аляксеева. 

Паводле заявы ФСБ, у Карэліі быў «прадухілены тэракт». «Грамадзянін Беларусі з нацыяналістычнага «палка імя Кастуся Каліноўскага» планаваў падарваць адміністрацыйны будынак у Аланцы», паведамляе прэс-служба.

07.03.2024 / 12:30

Мужчына, паводле расійскіх сілавікоў, пры затрыманні адкрыў агонь па супрацоўніках спецслужбаў і быў забіты.

«Сярод прадстаўнікоў органаў бяспекі і грамадзянскага насельніцтва пацярпелых няма», піша ФСБ.

У забітага Мікалаева нібыта канфіскаваная бомба, «вырабленая на аснове выбуховага рэчыва брытанскай вытворчасці і амерыканскага дэтанатара, а таксама пісталет і патроны».

Nashaniva.com