Толькі ў Мінску са жніўня 2020 года распачалі больш за 7400 «экстрэмісцкіх» спраў

Звесткі пра колькасць заведзеных палітычных спраў з пачатку актыўных пратэстаў у Беларусі прывёў на сустрэчы з калектывамі Мінскага завода пеністых вінаў і завода «Крыніца» прывёў намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Андрэй Грыб, перадаюць «Мінск-Навіны». 

06.03.2024 / 23:14

Колькасць заведзеных у Мінску за перыяд са жніўня 2020 года «экстрэмісцкіх» спраў, паводле даных высокапастаўленага сілавіка — больш за 7400.

Тэрмін «экстрэмізм» — эўфемізм, які выкарыстоўваецца рэжымам Лукашэнкі для барацьбы са сваімі палітычнымі апанентамі і ўвогуле любым іншадумствам.

Варта ўлічваць, што з не меншай інтэнсіўнасцю з «экстрэмізмам» сілавікі ўвесь гэты час змагаліся і ва ўсіх без выключэння рэгіёнах. А справы вельмі часта заводзяцца не ў дачыненні аднаго чалавека, а некалькіх ці ўвогуле цэлых груп. 

Чытайце таксама:

Адзін толькі ГУБАЗіК за год затрымаў больш за 1100 чалавек за «экстрэмізм»

Nashaniva.com