Расейцы знішчылі ва Украіне ўстаноўку HIMARS

У расійскіх і ўкраінскіх тэлеграм-каналах публікуюцца паведамленні аб знішчэнні расійскімі войскамі ўкраінскай ракетнай устаноўкі HIMARS. Падобныя паведамленні з расійскага боку з'яўляліся і раней, але ўкраінскі бок іх не пацвярджаў. Цяпер такія пацвярджэнні з'явіліся.

05.03.2024 / 22:16

Крыніцы публікуюць даныя геалакацыі, згодна з якімі ўдар па ўстаноўцы быў нанесены ў раёне Ніканораўкі ў Данецкай вобласці.

ЗША пачалі пастаўляць Украіне рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS у чэрвені 2022 года. У першую гадавіну расійскага ўварвання, 24 лютага 2023 года, міністр абароны ЗША Лойд Осцін паведамляў, што Украіне пастаўлена 38 такіх установак. Да 1 студзеня гэтага года іх было 39.

Калі інфармацыя аб знішчэнні HIMARS пацвердзіцца, то гэта будзе першая страта гэтай устаноўкі за 19 месяцаў, якія прайшлі ад часу паставак HIMARS Украіне.

Чытайце таксама:

Чарговая цырымонія ўзнагароджвання ў Данецкай вобласці — чарговы прылёт з «хаймарса». 19 загінулых

Украіна ўдарыла з «хаймарса» па следчай групе, якая разбіралася з ахвярамі папярэдняга ўдару

УСУ ўдарылі з HIMARS па пастраенні расейскіх войскаў на палігоне ў Херсонскай вобласці

У вайне пераможа той, у каго будзе больш снарадаў. Ці можа гэта быць Украіна?

Nashaniva.com