Начальнік Чамадаванай стаў старшынёй Мінгарсавета

Новым старшынёй Мінскага гарадскога савета дэпутатаў абралі 45-гадовага Арцёма Цурана, які да гэтага быў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама. У сувязі з гэтым маюць адбыцца кадравыя перастаноўкі ў сталічнай выканаўчай уладзе.

05.03.2024 / 17:34

Арцём Цуран

У адрозненне ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутаты мясцовых саветаў пасля свайго абрання застаюцца на ранейшых месцах працы. Аднак гэта не тычыцца кіраўнікоў саветаў, іхняя пасада — «вызваленая».

Таму пасля перамяшчэння Арцёма Цурана з адной галіны лукашэнкаўскай сістэмы кіравання ў іншую ягонае ранейшае працоўнае месца павінна вызваліцца, што дае магчымасць кар'ернага прасоўвання камусьці іншаму.

Арцём Цуран працаваў на пасадзе намесніка старшыні Мінгарвыканкама з 15 студзеня 2019 года і курыраваў у гэтым органе пытанні ідэалогіі, культуры, спорту, турызму і СМІ. Непасрэдна яму падпарадкоўвалася і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі на чале з былой прэс-сакратаркай Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава. Нельга выключаць, што перамяшчэнне шэфа адкрые новае акно магчымасцяў менавіта для гэтай заслужанай перад рэжымам жачыны. 

Арцём Цуран з Вольгай Чамаданавай сустракаюцца з калектывам інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны»

Чытайце таксама:

Тонкі намёк? Топ-чыноўнікі не прыйшлі на адкрыццё помніка Аляксандру Неўскаму, а сам помнік тлумачаць «даніной павагі расейцам»

Экс-прэс-сакратар МУС здзівіла адказам на пытанне, ці варта блакаваць сацсеткі ў Беларусі

Вольга Чамаданава аб пратэстах 2020 года: Выдатна разумела, за што і дзеля каго змагалася

Nashaniva.com