Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю. Тым часам арыштаваная ягоная жонка

Свой тэрмін мужчына адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі. 29 лютага выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, палітвязень Максім Сяргеенка, піша Mayday Team. 

04.03.2024 / 18:00

Сям'я Сяргеенкаў

Максім Сяргеенка — кіроўца хуткай дапамогі з Магілёва. Яго асудзілі за «павешаных» лялек з асобамі чыноўнікаў паводле ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і па арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). У красавіку 2021 года Сяргеенку прызначылі 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Тым часам у студзені падчас рэйду КДБ на знаёмых і сваякоў палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, затрымалі жонку Максіма — Алесю. Цяпер жанчына знаходзіцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. У сям'і двое дзяцей 3 і 16 гадоў.

Чытайце таксама:

У Мазыры пачынаецца суд над жанчынай, якая даглядала старую маці

Віляйчук Андрэй Кудзік не выйшаў з сутак па адбыцці 15-дзённага арышту

Выйшаў на волю палітзняволены, які першым атрымаў прысуд пасля выбараў 2020 года

На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Гарбавец

Nashaniva.com