Сіноптыкі расказалі пра надвор'е перад 8 Сакавіка. Магло быць значна горай

Прагноз надвор'я па Беларусі на 5-7 сакавіка

04.03.2024 / 12:19

Уначы і раніцай у аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы і мокры снег. Днём пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе чакаюцца невялікія дажджы. Ноччу ад -4°С па паўночным усходзе да +3°С па паўднёвым захадзе, максімальная днём +2..+8°С, па паўднёвым захадзе Беларусі да +11°С. 

6 сакавіка воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу 0..-6°С, па паўднёвым захадзе +1..+2°С, максімальная днём -1..+6°С.

7 сакавіка пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу -1..-7°С, месцамі паветра будзе ахалоджвацца да -10°С, максімальная днём 0..+6°С.

Надвор'е ў Мінску на гэты тыдзень

yr.no

Nashaniva.com