Карбалевіч: Лукашэнка мог аказацца ў сітуацыі «кульгавай качкі»

Чаму Лукашэнка загадзя абвесціў, што ідзе на выбары, разважаў палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч.

03.03.2024 / 18:24

Скрыншот відэа

Першая прычына — патрэба абвергнуць папярэднія заявы, што ён будзе адыходзіць ад улады.

Другая — праблемы са здароўем, якія сталі заўважны і яго атачэнню і наменклатуры.

«Людзі, асабліва асяроддзе наменклатуры, пачалі аглядацца па баках: трэба шукаць, магчыма, новага гаспадара. Таму тут Лукашэнка мог аказацца ў сітуацыі, якая ў амерыканскай палітычнай традыцыі называюць «кульгавая качка». Прэзідэнт, якія дабывае апошнія месяцы, апошні час свайго кіравання. І для аўтарытарнага лідара гэта сітуацыя вельмі некамфортная сітуацыя, таму што наменклатура можа выйсці з-пад кантролю».

Карбалевіч разважае, што Лукашэнка, магчыма, пажыццёва будзе трымацца за пасаду пасля таго, што зрабіў у 2020-м. Ён асцерагаецца адказнасці і нікому не давярае. Гарантыі ў Канстытуцыі ці абяцанні пераемніка не вельмі надзейныя, што паказала сітуацыя ў Казахстане.

Страх перад выбарамі застаецца і будзе ўплываць на ўсю прэзідэнцкую выбарчую кампанію наступнага года.

Nashaniva.com