Выйшаў на волю палітзняволены, які першым атрымаў прысуд пасля выбараў 2020 года

Вызваліўся з калоніі Павел Пяскоў — першы беларус, які атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года, паведамляе «Вясна».

28.02.2024 / 19:08

Паўла Пяскова абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет. 29 верасня 2020 года яму прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі.

Пазней Пяскова асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Цяпер стала вядома, што Павел цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Чытайце таксама:

На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Гарбавец

Экс-палітвязень Жамчужны, які агулам адседзеў 11 гадоў, выехаў з Беларусі

Выйшаў на волю Арцём Ласкі, асуджаны па справе «брэсцкага карагоду»

Nashaniva.com