«Каб хто раскаяўся за гэта». Макс Корж у другія ўгодкі вайны прэзентаваў песню «Халодная раніца»

У другую гадавіну поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну Макс Корж выклаў новую кампазіцыю.

24.02.2024 / 13:53

Яна называецца «Халодная раніца», у песні спяваецца пра тое, што разбудзілі галодную багіню вайны.

«Бачу много магіл», — канстатуе Макс.

«Колькі людзі страцілі дзяцей, бацькоў, родных, блізкіх… Гарады ў руінах.. Ці варта было гэта ўсё пралітай крыві?» — піша адзін з каментараў.

«Божа, які шэдэўр!» — кажа іншы слухач.

Па-сапраўднаму, халодная раніца якое змяніла, нас роўна 2 гады таму ў 4:30 Міру вам, сябры!. Дзякуй табе, Макс, за тваю творчасць. Проста мурашкі па скуры…»

«Максім Анатольевіч, дзякуй за словы!»

Nashaniva.com