Telegram вярнуў на платформу чырвона-зялёны сцяг

Раней у знак падтрымкі руху за свабодныя выбары ў тэлеграме чырвона-зялёны сцяг аўтаматычна замяняўся бел-чырвона-белым.

23.02.2024 / 19:31

Верхні скрыншот — «Медыязоны» ад 25 жніўня 2020-га, ніжні зроблены сёння

На змены ўжо звярнулі ўвагу праўладныя каналы. Цяпер калі вы дасылаеце эмодзі са сцягам Беларусі, то яно не пераўтвараецца ў анімацыю ў колерах беларускага нацыянальнага сцяга. Замест яго паказваецца чырвона-зялёны.

Тэлеграм перастаў увогуле паказваць анімаваныя сцягі.

Нагадаем, 25 жніўня 2020-га платформа Telegram замяніла чырвона-зялёную анімацыю эмодзі беларускага сцяга на бел-чырвона-белы ў знак падтрымкі руху за свабодныя выбары і супраць гвалту ў Беларусі. Ад сёння платформа вырашыла вярнуць чырвона-зялёны сцяг.

Nashaniva.com