Дыскваліфікаваная на чатыры гады фігурыстка Валіева з'явілася поруч з Пуціным на прадстаўнічым мерапрыемстве

У Казані пазаўчора стартавалі «Гульні будучыні» — новы турнір для кіберспартоўцаў. У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі не толькі кіраўнікі дружалюбных краін. Па левую руку ад Пуціна паставілі скандальную фігурыстку Камілу Валіеву.

23.02.2024 / 16:03

Каміла Валіева і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

У канцы студзеня фігурыстку дыскваліфікавалі за допінг да 2025 года і пазбавілі медалёў, у тым ліку за Алімпіяду ў Пекіне.

«Гэта не першае яе з'яўленне з таго часу, калі ў канцы студзеня абвясцілі пра дыскваліфікацыю да 2025 года. Але пакуль гэта самае буйное мерапрыемства для 17-гадовай дзяўчыны», — піша аглядальнік Bild.

Чытайце таксама:

Пуцін папрасіў Лукашэнку сказаць два словы, а ён сказаў чатыры. І ўсе чамусьці па-беларуску

Фаварытку Лукашэнкі Ксенію Санковіч зацвердзілі генеральным сакратаром НАК

Nashaniva.com