Набліжаецца самы гарачы дзень зімы. Чакаецца да +13°С

Прагноз надвор'я на 22—24 лютага.

21.02.2024 / 15:42

22 лютага на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, у асноўным дождж, ноччу з мокрым снегам. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны. Ноччу -3..+3°С, па захадзе Беларусі да +5°С, максімальная днём складзе ад +1°С па паўночным усходзе да +9°С па захадзе і поўдні краіны. У Мінску цягам дня чакаецца +4°С.

23 лютага на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу -1..+6°С, максімальная днём будзе ад +2°С па паўночным усходзе да +10°С па поўдні і паўднёвым захадзе краіны. У Мінску чакаецца +5°С.

24 лютага на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Ноччу 0..+7°С, максімальная днём +5..+11°С, па паўднёвым захадзе і поўдні Беларусі да +13°С. У Мінску да +7°С.

Nashaniva.com