Беларускі фільм «Радзіма» атрымаў узнагароду Cinema for peace 2024 у Берліне

Пра тое, што беларускі дакументальны фільм «Радзіма» Аляксандра Міхалковіча атрымаў прэстыжную прэмію, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

20.02.2024 / 23:58

Фільм «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча даследуе сістэму ўлады Беларусі праз практыкі гвалту: у войску і на пратэстах 2020 года.

Праект ужо і да гэтага атрымаў некалькі ўзнагарод і намінацый на ўплывовых фестывалях і прэміях у Еўропе.

Чытайце таксама:

Беларускі сцэнарыст Канстанцін Вераб'ёў памёр ва ўзросце 53 гады

«Я чакаў, што Беларусь блізкая па духу з Расіяй, але зразумеў, што памыляўся» — Кшыштаф Занусі

Кінапрэмія «Чырвоны верас» назвала пераможцаў 

Nashaniva.com