«Мінсктранс» папярэдзіў жыхароў сталіцы аб затрымках транспарту з-за снегападу

Таксама ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы.

20.02.2024 / 09:36

«Паважаныя пасажыры! У сувязі з умовамі надвор'я магчымыя адхіленні ад устаноўленага раскладу руху пасажырскага транспарту. Улічвайце гэтую інфармацыю пры здзяйсненні паездкі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы. ДАІ таксама папярэджвае кіроўцаў аб небяспецы і просіць быць асцярожнымі.

На большай частцы тэрыторыі краіны адзначаюцца складаныя ўмовы надвор'я.

Nashaniva.com