Да вясны засталося 15 сутак

Прагноз надвор'я на сярэдзіну апошняга месяца зімы.

14.02.2024 / 14:38

15 лютага чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе краіны снег, мокры снег, і. дождж, а днём месцамі па захадзе чакаюцца невялікія дажджы.

Ноччу 0..-5°С, у паўднёвых і заходніх раёнах Беларусі да +2°С, максімальная днём складзе ад -2°С па паўночным усходзе да +6°С па паўднёвым захадзе. У Мінску ўначы -2..-4°С, удзень +1..+3°С.

16 лютага воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы мокры снег і дождж. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Ноччу -4..+3°С, па паўночным усходзе да -6°С, максімальная днём будзе ад 0°С па паўночным усходзе да +10°С па паўднёвым захадзе.

17 лютага ўначы месцамі па паўночным захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер днём парывісты. Ноччу -2..+5°С, максімальная днём складзе ад 0°С па поўначы да +10°С па захадзе краіны.

Надвор'е ў Мінску на наступныя шэсць дзён

yr.no

Nashaniva.com