Пекла на Зямлі. Сіноптыкі назвалі самае гарачае месца ў Еўропе

48,8 градуса паводле шкалы Цэльсія.

14.02.2024 / 10:44

Фота: Mlenny / Getty Images

Сусветная метэаралагічная арганізацыя афіцыйна пацвердзіла тэмпературны рэкорд для кантынентальнай Еўропы. Ён склаў 48,8 °С і быў зарэгістраваны ў горадзе Сіракузы на востраве Сіцылія (Італія) 11 жніўня 2021 года, піша «Еўрапульс».

На пацвярджэнне рэкорду ў спецыялістаў сышло 3 гады. Яны правялі моцную праверку і пераканаліся ў правільнасці даных, атрыманых мясцовай метэаралагічнай станцыяй.

Папярэдні тэмпературны рэкорд у Еўропе быў зафіксаваны 10 ліпеня 1977 года ў Афінах. Тады тэрмометры паказалі 48°С. Аднак гэтыя звесткі яшчэ не пацвярджаліся незалежнымі ацэнкамі.

Nashaniva.com