У Беларусі прадаюць новыя мінівэны «Лада». Але вам наўрадці захочацца плаціць за іх амаль 30 тысяч даляраў

У продажы можна адшукаць адразу дзве мадэлі мінівэнаў ад расійскага аўтавытворцы.

13.02.2024 / 16:44

Фота: av.by

Гэта Lada Granta Kub і Niva KUB NN. Цэны на іх у Мінску складаюць $27 885 і $28 195 адпаведна. 

Абедзве мадэлі выпускае прадпрыемства «Прамысловыя тэхналогіі», якое займаецца выпускам фургонаў і груза-пасажырскіх версій на базе мадэляў Lada. 

Каб зрабіць са звычайнай «Гранты» васьмімесны мінівэн, інжынерам давялося амаль на паўтара метра павялічыць колавую базу і ўсталяваць пнеўматычную падвеску на тыльную вось. 

Мінівэны сумеснай вытворчасці ад Lada і «Прамысловых тэхналогій» дасяжныя ў трох варыяцыях: пасажырскія на 8 месцаў, груза-пасажырскія на 5 месцаў і цалкам грузавыя.

За спрэчную знешнасць адразу пасля анонсу навінак каментатары ў інтэрнэце пачалі параўноваць гэтыя машыны з катафалкамі. Выглядае, што яны не прагадалі. Сярод спецверсій прапануюць рытуальны аўтамабіль на базе Lada Niva Kub і Lada Granta Kub.

Фота: ptsa.by

Niva KUB пабудавана на базе 4-дзвернай Niva. Колавую базу павялічылі на 35 сантыметраў, а даўжыня мінівэна павялічылася на 66 сантыметраў.

Чытайце таксама: 

Размытненыя па льгоце аўто нельга будзе прадаваць у Расію. Што зменіцца ў законе і як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Nashaniva.com