На сераду перадалі складаныя ўмовы надвор'я

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

06.02.2024 / 13:41

pogoda.by

7 лютага ўмовы надвор'я ў будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора на Маскоўскую вобласць Расіі. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж), ноччу і раніцай па паўночным усходзе прагназуецца моцны снег, месцамі наліпанне мокрага снегу.

Раніцай і днём месцамі па паўночным усходзе галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер у многіх раёнах краіны моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад -7°С па паўночным усходзе да +7°С па паўднёвым захадзе, максімальная днём 0..+6°С, па поўдні краіны да +8°С.

Атмасферны ціск уначы будзе інтэнсіўна падаць, днём — расці.

Nashaniva.com