У караля Карла III выявілі рак

Анкалагічнае захворванне ў 75-гадовага Карла III выявілі падчас працэдур, звязаных з павелічэннем прастаты, гаворыцца ў паведамленні Букінгемскага палаца.

05.02.2024 / 21:23

Фота: AP Photo/Alberto Pezzali

Пры гэтым кароль працягне працаваць з дзяржаўнымі справамі і афіцыйнай дакументацыяй у звыклым рэжыме.

«Яго Вялікасць вырашыў падзяліцца сваім дыягназам, каб прадухіліць спекуляцыі і ў надзеі, што гэта дапаможа грамадскаму разуменню ўсіх тых, хто ва ўсім свеце пакутуе ад раку», — гаворыцца ў заяве Букінгемскага палаца.

Чытайце таксама:

Карл III кладзецца ў бальніцу лячыць прастату, ягонай нявестцы таксама нездаровіцца

Дзяцей прынцэсы Кейт не пускаюць у бальніцу да маці

Nashaniva.com