А на Гомельскім Палессі ўжо паводка

Новыя факты падтапленняў талымі водамі выявілі ў Калінкавіцкім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім раёнах і Гомелі.

05.02.2024 / 10:24

Па выніках маніторынгу паводкавай абстаноўкі 4 лютага выяўлены факты новых падтапленняў талымі водамі. Размова аб двух жылых дамах, сямі падвалах дамоў, 16 падворках, 12 гаспадарчых пабудовах у Калінкавіцкім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім раёнах і абласным цэнтры, піша БелТА.

Паводле аператыўных звестак, у рэгіёне талымі і паводкавымі водамі падтоплены 61 жылы дом, 18 скляпоў, 119 падворкаў, 58 гаспадарчых пабудоў, 14 участкаў дарог і 33 іншыя будынкі.

Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана. Спецялісты працягваюць маніторынг гідралагічнага становішча.

Nashaniva.com