«Едастаўка» не будзе працаваць у двух гарадах

З серады спыняецца праца ў Віцебску. У мінулую пятніцу яна перастала працаваць у Гомелі.

05.02.2024 / 08:22

«Сябры, мы заўсёды імкнуліся быць для вас ідэальным супермаркетам з дастаўкай. З моманту нашага вяртання ў Віцебск і Гомель мы даставілі жыхарам гэтых гарадоў больш за 35 000 заказаў. Але, на жаль, у пачатку лютага мы вымушаныя спыніць сваю працу ў гэтых зонах абслугоўвання. Апошні дзень дастаўкі заказаў: 02.02 — у Гомелі, 07.02-у Віцебску», — паведамляецца на сайце едастаўкі.

Аднак застаецца Emall, звяртаюць увагу ў кампаніі.

Nashaniva.com