Беларускую кінапрэмію «Чырвоны верас» уручаць у Берліне

Цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адбудзецца 17 лютага ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.

31.01.2024 / 14:24

Кадр з фільма «Дзённік Анастасіі», які ўвайшоў у шорт-ліст кінапрэміі «Чырвоны Верас» у намінацыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»

На імпрэзе стануць вядомыя пераможцы ў 13 намінацыях прэміі, а таксама атрымальнікі ўзнагароды «Спецыяльная згадка».

Найлепшыя сярод беларускіх фільмаў 2021 і 2022 гадоў будуць названыя на цырымоніі ўзнагароджання кінапрэміі «Чырвоны верас», якая адбудзецца ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.

Падзея прызначаная на 19:00 17 лютага ў Gropius Bau Cinema, што месціцца ў галоўным будынку кінарынку Martin Gropius Bau.

«Гэта гонар, што ў час гуманітарнага крызісу ў краіне беларускае кіно не губляецца, а, наадварот, знаходзіць сваймі пляцоўкамі прэстыжныя міжнародныя фестывалі, якім яго патэнцыял і належыць, — кажуць сузаснавальнікі кінапрэміі «Чырвоны верас» Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі. — Мы спадзяёмся, што цырымонія ўзнагароджання стане дадатковым натхненнем і матывацыяй для беларускіх кінааўтараў, каб працягваць сваю важную справу».

Прэміі «Чырвоны верас» будуць уручаныя ў катэгорыях:

Якія фільмы трапілі ў кароткі спіс кінапрэміі «Чырвоны верас», чытайце па спасылцы.

Пераможцаў вызначала журы з 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў. У доўгі спіс «Чырвонага верасу» ўвайшлі 70 дакументальных, ігравых і анімацыйных фільмаў.

Чытайце таксама:

Новая версія «Майстра і Маргарыты» лідзіруе ў мінскім пракаце

Ікону сусветнага кіно, 88-гадовага Алена Дэлона прызналі недзеяздольным

«Калі ў кінатэатры стаяць чэргі, ні ў каго не будзе пытання, ці ёсць беларускае кіно, ці няма»

Nashaniva.com