Пастухоў пірог — неўміручая класіка

Прапануем «карысную» версію пастуховага пірага — дарэчы, яна будзе ідэальнай для дзяцей, асабліва калі яны пераборлівыя ў ежы. Унутры гэтай стравы схавана шмат карысных складнікаў, а атрыманых калорый хопіць на доўгі шпацыр ці нават кароткае падарожжа.

04.02.2024 / 08:25

Фота: janinewhitling.com.au

Для ніжняй часткі:

Для верхняй часткі:

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 200°C.
  2. Нагрэйце вялікую патэльню з антыпрыгарным пакрыццём на сярэднім агні. Дадайце цыбулю і фарш і абсмажвайце 8-10 хвілін, рэгулярна памешваючы, пакуль фарш не падрумяніцца.
  3. Пасыпце фарш мукой і добра перамяшайце. Дадайце моркву, кабачкі, памідоры, таматнае пюрэ, ваду і зеляніну і яшчэ раз перамяшайце. Раскрышыце булённы кубік, прыпраўце соллю і перцам.
  4. Давядзіце да кіпення, затым варыце 25—30 хвілін, рэгулярна памешваючы, пакуль падліўка не загусне і гародніна амаль цалкам не разварыцца.
  5. Тым часам давядзіце да кіпення каструлю з вадой. Дадайце бульбу і варыце 15—20 хвілін ці пакуль яна не стане мяккай, але пры гэтым яшчэ не будзе развальвацца.
  6. Перакладзіце сумесь для начыння ў неглыбокую гарачатрывалую форму аб'ёмам 2 літры і пастаўце гэту форму на бляху.
  7. Зліце ваду з бульбы і вярніце бульбу ў рондаль. Дадайце масла і разамніце да атрымання аднастайнай масы, затым дадайце малако і палову сыру. Дадайце каляровую капусту, прыпраўце соллю і перцам. Пры неабходнасці дадайце яшчэ крыху малака.
  8. Выкладзіце пюрэ на бараніну і раўнамерна размяркуеце. Пасыпце сырам, які застаўся. Запякайце 25-30 хвілін або пакуль сыр не расплавіцца і не стане залаціста-карычневым, а начынне не пачне булькатаць.

А вось рэцэпт пастуховага пірага з ялавічынай: Рэцэпт на выходныя: пастухоў пірог

Больш рэцэптаў:

Лёгкае леча з індычкай. Рэцэпт і сакрэты гатавання

Запяканка з цёртай бульбы з гароднінай

Рэцэпт на выхадныя. Грэчаская запяканка пастыцыа — зорная страва міжземнаморскай кухні

Падсмажаны хлеб з морквай і тварожным сырам

Nashaniva.com