«Плануем зрабіць усё прыгожа». У Мінску з'явіцца квартал па казахстанскіх матывах

На месцы карпусоў завода «Сантэхдэталь» уздоўж вуліцы Чыгуначнай хутка вырасце Казахстанскі квартал. На ўчастку зямлі недалёка ад станцыі метро «Міхалова» плануюць узвесці сучасныя панэлькі, якія абяцаюць аформіць па каларытных казахстанскім матывах, піша «Анлайнер».

29.01.2024 / 16:37

Фота: Анлайнер

Адказную задачу па зносе заводскіх пабудоў і ўзвядзенню на іх месцы новых шматпавярховікоў аддалі дзяржаўнаму прадпрыемству «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Захад».

«На гэтым этапе мы зацвердзілі размяшчэнне дамоў у квартале, цяпер узгадняем з казахскім бокам іх афармленне. Верагодней за ўсё, дамы будуць пабудаваныя для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Мы ўжо апякліся на піцерскім квартале, таму гэты ўзвядзем у звычайных панэльках. Плануем усё зрабіць прыгожа», — расказалі «Анлайнеру» ва УКБ «Захад».

Пасля таго як знешні выгляд высотак будзе ўзгоднены, забудоўшчык прыступіць да выбару праекціроўшчыка. Па самых аптымістычных прагнозах, пачнуць будаўніцтва Казахстанскага квартала ў другой палове 2025 года.

Чытайце таксама:

Якія гандлёвыя цэнтры адкрыюцца сёлета ў Мінску

Рассаднік рускамірства ў маляўнічым кутку Мінска. Што хаваецца за будынкам, дзе славяць «вызваленне» Данбаса

«Хочам нарэшце пажыць па-людску». Як выжываюць у райцэнтры за 90 кіламетраў ад Мінска 

Nashaniva.com